Вучняў віцебскай гімназіі №1 размеркавалі па іншых навучальных установах. Прычына – расколіны сцяны будынка.
Пра тое, што на сцяне аднаго з гімназічных будынкаў утварыліся расколіны, стала вядома 4 кастрычніка. Замест адзначэння Дня настаўніка педагогам давялося спешна мяняць працоўныя планы. Паводле распараджэння аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна, вучням у настаўнікам давялося пераходзіць у іншыя ўмовы працы і вучобы.
У Віцебску бракуе дворнікаў. Жыхары скардзяцца на завалы смецця
Насельнікі шматпавярхоўкі па вуліцы 3-й Суражскай ўжо некалькі месяцаў не могуць дамагчыся, каб са смеццеправода своечасова вывозілі смецце. Яго набіраецца столькі, што адкіды запаўняюць не толькі спецыяльныя прыстасаванні, але і памяшканне, у якім знаходзяцца, і тэрыторыю каля пад'езда. У службаў ЖКГ тлумачэнне адно: няма людзей,каб своечасова прыбіраць.
Навапалачане скардзяцца на недахоп аўтобусаў па маршруце №6, які "захапілі маршруткі"
«Рэйсаў мала. У перапоўненым аўтобусе можна задыхнуцца», -- пішуць пасажыры, якім даводзіцца ездзіць па маршруце №5 «Наваполацк-Баравуха-1». Людзі вымушаны звярнуцца ў гарвыканкам, бо іншага выйсця не бачаць. «Маршруткі», якія ездзяць па тым самым маршруце, таксама перапоўненыя, а ў кагосьці на іх проста няма грошай.
«Траўманебяспечныя прыступкі – наш брэнд». Можа, таму сходы да Лядовага палаца не рамантуюць?
На гарадскім партале vitebsk.biz з'явіўся допіс пра ўражанні ад восеньскага кірамаша навучальных установаў вобласці, які традыцыйна праходзіць у першыя выходныя кастрычніка каля Лядовага палаца. "Мероприятие масштабное, очень много сельхозпродукции, ремесленники выставили свои изделия, мне очень понравилось. Одно «но»: очень травмоопасные ступеньки..."
На гэтым прыпынку не напісалі «За Бацьку!»
Жыхары аддаленага віцебскага раёна Мішкава скардзяцца на непавагу з боку мясцовых уладаў: іх не задавальняе абсталяванне прыпынка грамадскага транспарта. Калі ідзе дождж, людзі хаваюцца не на прыпынку, а за ім, бо якраз насупраць – глыбокая лужына. І не ўсе кіроўцы здагадваюцца прытармазіць, каб не абліць патэнцыйных пасажыраў бруднай вадой.