Чацвер, 13 Лістапад 2025

Суды Віцебшчыны прызналі "экстрэмісцкімі" яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У адзін дзень былі прызнаныя "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рэсурсы. Гэтым разам - намаганнямі суда Кастрычніцкага раёна Віцебска і судом Шаркоўшчынскага раёна.

6 лістапада суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" змест старонкі з назвай "Евгений Федоров" у сацсетцы "ВКонтакте".

У той самы дзень, 6 лістапада, паводле рашэння суда Шаркаўшчынскага раёна "экстрэмісцкімі" прызнаны старонкі "narodby" і "viasnasos" у Instagram. Апошні інтэрнэт-рэсурс - гэта Гарачая Лінія ПЦ «Вясна», прызначаны для зваротаў па дапамогу пры парушэннях правоў чалавека.

12 лістапада ўсе названыя вышэй інтэрнэт-рэсурсыс уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Інна Супрун