Сельсавет правёў «спэцапэрацыю» па выбарах старасты вёскі Суйкава, каб не дапусьціць да пасады актывістку «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Алену Янушкоўскую, якая дамагаецца таго, каб жыхары вёскі займелі чыстую ваду.

Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна жыхара Ленінградзкай вобласьці Расеі. Яго абвінавачваюць у «злачынствах супраць полавай свабоды». Матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Актывіст Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» і кампаніі «Наш дом» палкоўнік у адстаўцы Мікалай Петрушэнка зрабіў сэнсацыйнае прызнаньне: у часе свайго дэпутацтва ў Вярхоўным Савеце СССР ён зьбіраўся забіць Міхаіла Гарбачова. І, паводле яго словаў, меў усе магчымасьці ажыцьцявіць задуму, але ў самы апошні момант спужаўся.

Мікола Конан атрымаў 10 год лягераў за адмову стаць “сексотам” КДБ. А перасьлед спадара Міколы пачаўся, калі ён, яшчэ ня ведаючы пра існаваньне Саюзу беларускіх патрыётаў, друкаваў для іх прысягу на просьбу сябра Васіля Мядзельца. Гэта адбывалася падчас яго навучаньня ў Глыбоцкай пэдвучэльні.

Віцебскі журналіст Уладзімер Жыгулоў атрымаў пастанову са Сьледчага камітэту аб спыненьні справы па факце невядомага зьнікненьня ў 1998 годзе ягонага сына Аляксандра. З пастановы вынікае, што на момант, калі распачыналі справу, “Аляксандар Жыгулоў не зьяўляўся бязь вестак зьніклым, бо загінуў у выніку зьдзейсьненага супраць яго злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 КК РБ (наўмыснае забойства)”.