4 сакавіка ў гарадскім судзе Наваполацка паводле арт. 342 КК ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, аб ўдзел у іх) будуць судзіць Дзмітрыя Рашыдавіча Цюкаева.
Асабістыя дадзеныя падсуднага супадаюць з асабістымі дадзенымі прыватнага прадпрымальніка, зарэгістраванага ў Расонах. У 2013 годзе газета "Голас Расоншчыны" публікавала артыкул пра сям'ю Дзмітрыя і Галіны Цюкаевых. У той час Дзмітрый працаваў у Расіі, я яго жонка выхоўвала двухгадовага сына. На дадзены момант Дзмітрыю Цюкаеву крыху больш за 40 гадоў, ён зарэгістраваны ў Расонах у якасці індывідуальнага прадпрымальніка, які займаецца гандлем.
Падобна, мужчыну будуць судзіць за ўдзел у акцыях пратэсту, якія ў 2020 годзе адбываліся ў Наваполацку. Працэс пройдзе пад кіраўніцтвам суддзі Ірыны Жаравай.
6 сакавіка ў судзе Аршанскага раёна і г.Оршы будуць судзіць Наталлю Пятроўну Говараву.
Жанчыну вінавацяць адразу па двух палітычна матываваных крымінальных артыкулах - паводле ч. 1 арт.369 КК (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) .
Суддзёй прызначана Юлія Вяршыніна.
Андрэй Піскуноў