Днямі вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук правёў у Віцебску сустрэчу зь мясцовымі бізнэсоўцамі – сябрамі “Асацыяцыі наймальнікаў і прадпрымальнікаў”. Пасьля імпрэзы карэспандэнт “Віцебскай Вясны” задаў Раманчуку некалькі пытаньняў.

У Віцебскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы 9 красавіка адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадзкасьці з намесьнікам пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Лісай Тамвуд.

Ваенны камісар Віцебскай вобласьці палкоўнік Руслан Шкодзін паведаміў, што летась у войска пайшло на 333 чалавека менш, чым было заплянавана. “Сёлета сытуацыя чакаецца яшчэ горш”, – цытуе ваенкома абласная газэта “Витебские вести”.

Жыхары Полацку незадаволеныя якасьцю дарог у горадзе. Людзі дасылаюць фота дарог, якія не рамантаваліся шмат гадоў. Асабліва ад бездарожжа пакутуюць жыхары вуліц Мірная, Навасёлаў і мікрараён Грамы, піша Эўрарадыё.

У межах швэцка-беларускай праграмы “Паглыблены дыялёг” ў Эўрапейскім клюбе ў Віцебску прайшоў круглы стол “Праблема алькагалізацыі насельніцтва”. Удзельнікамі дыскусіі сталі прадстаўнікі дэмакратычных партыяў і арганізацыяў Віцебшчыны. Тэму прэзэнтаваў старшыня БСДП Ігар Барысаў.