Тэлеграм-канал “Витебск, я гуляю” звярнуў увагу на паведамленне МУС пра затрыманне 40-гадовага “кіраўніка дырэктара будаўнічага прадпрыемства”. Паводле высновы рэсурса, затрыманы - Артур Строд, дырэктар Віцебскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. І яго затрыманне звязанае з самым скандальным гарадскім аб’ектам - лазневым  комплексам  “Южный”, які 14 гадоў быў знакамітым віцебскім “даўгабудам”. Апошнія два гады мясцовыя ўлады абяцалі яго адчыніць любым коштам, і адкрыццё адбылося літаральна тыдзень таму.

Выглядае, што 19 чэрвеня лёзненскія міліцыянты праводзілі "спецаперацыю". У гэты дзень былі выяўлены падпіскі на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы адразу ў трох жанчын - жыхарак Лёзна, аграгарадкоў Зубкі і Надзёжына.

Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Віцебскага раёна справу 37-гадовага мужчыны, які, паводле следства,  “неаднаразова публічна дэманстраваў нацысцкую сімволіку”. Пад ёй маецца на ўвазе татуіроўка на безыменным пальцы левай рукі, якую мужчына набіў яшчэ ў 2007 годзе ў месцах пазбаўлення волі.

28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Віцябчанін года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Мецэнат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш». У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне? Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам  у 2017 годзе.

Анлайн-выданне спрабуе выжыць у няпростых акалічнасцях эміграцыі. Раней галоўны рэдактар і заснавальнік Аляксандр Корнышаў прасіў разавай дапамогі  праз сацыяльныя сеткі, але цяпер стабільная праца выдання вымагае больш рэгулярнага фінансавання. «Витебский Курьер NEWS» плануе не проста выжыць і працаваць далей, але і гатовы запусціць новыя праекты. Рэдакцыя запускае збіраецца аформіць юрыдычную асобу за мяжой і наладзіць працу ў новых фарматах. Для гэтага на BYSOL адкрыты адмысловы ЗБОР .