На адкрыцці гэтага аб’екта 29 чэрвеня Артур Строд не быў заўважаны сярод ганаровых гасцей. Хаця на адкрыцці Плошчы герба і сцяга 11 траўня ён прысутнічаў.
Але ў які дзень адбылося затрыманне - дакладна не вядома. Поведамленне пра гэта на Тэлеграм-канале “МВД Беларуси” выйшла 2 ліпеня. Там гаварылася , што затрыманы “ получил около 20 тысяч евро от руководителя частной фирмы. Взамен обещал выигрыш в тендере на поставку спортивных тренажеров для городского общественного комплекса. Фигурант сам назвал предпринимателю сумму, обозначив, что иначе в конкурсе не победить. Для конспирации задействовал нескольких посредников, но все равно был изобличен”.
Тэлеграм-канал “Витебск, я гуляю” падлічыў , што ў пераліку тэндэраў на сайце дзяржзакупак згадана фірма "Вариамедикал СПА", і што сума здзелкі на закупку абсталявання з ёй складала 1,4 млн рублей, і што 20 тысяч еўра ад яе якраз складаюць 5% откат от нее как раз вписывается в 20 тысяч евро. На тым самым сайце пазначана, што закпка была адменена.
Нагадаем, у апошнія месяцы адкрыццё лазневага комплекса прыспешвалася ўсімі магчымамі спосабамі. Бо даўгабуд за 14 год свайго існавання істотна намуляў вока гараджанам і стаў нагодай для незадавальнення ўладамі, якія на працягу гэтага часу толькі раздавалі абяцанні яго адчыніць.
Зараз імя і прозвішча Артура Строда прыбралі з сайта віцебскага УКБ. Дарэчы, ягоны шлях у галіну будаўніцтва быў даволі нетыповы: ен вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (юрыдычны факультэт) і ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце (біялагічны факультэт). Быў індывідуальным прадпрымальнікам - займаўся гандлем, а пазней - вытворчасцю хімічных рэчываў для вырабу фармацэўтычных прэпаратаў.
Тарас Рудэнка
Чацвер, 03 Ліпень 2025
Падобна, за хабарніцтва затрыманы дырэктар віцебскага УКБ
Тэлеграм-канал “Витебск, я гуляю” звярнуў увагу на паведамленне МУС пра затрыманне 40-гадовага “кіраўніка дырэктара будаўнічага прадпрыемства”. Паводле высновы рэсурса, затрыманы - Артур Строд, дырэктар Віцебскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. І яго затрыманне звязанае з самым скандальным гарадскім аб’ектам - лазневым комплексам “Южный”, які 14 гадоў быў знакамітым віцебскім “даўгабудам”. Апошнія два гады мясцовыя ўлады абяцалі яго адчыніць любым коштам, і адкрыццё адбылося літаральна тыдзень таму.
Апублікавана ў
Рознае