Эльвіра Мірсалімава нечакана падтрымала Дзмітрыя Карняенку
Віцебская прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава таксама , як і апазіцыйны актывіст, патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў” за “распаўсюд экстрэмізму”. Раней паводле заяваў Дзмітрыя Карняенкі за “распаўсюд экстрэмізму” былі асуджаныя і сама Эльвіра Мірсалімава, і некалькі яе “рускамірскіх” аднадумцаў.
Дзве справы супраць школьнікаў
У іх няма “палітыкі”. Але абедзве сведчаць пра тое, што пракуратуры, міліцыі і судам ёсць чым займацца, апрача як вышукваць “экстрэмісцкія падпіскі”. А школам варта накіраваць высілкі не толькі на стварэнне вайскова-патрыятычных клубаў.
Шматпавярхоўкі пабудуюць, каб запоўніць дзіцячыя сады
Такое тлумачэнне старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў даў жыхарам вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава, дзе запланаваны знос прыватнага сектара. Людзі незадаволеныя зносам сваіх “сядзіб”, на месцы якіх плануюць збудаваць 5 шматпавярховых дамоў. Але гарадское кіраўніцтва тлумачыць знос “необходимостью адаптации к миграционным процессам”.
Газетай - па галаве. Аршанскае раённае выданне дзіўным чынам агітуе за падпіску
У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць той жа газетай па галаве. Рэакцыя гледачоў неадназначная - у каментарах людзі здзіўляюцца, абураюцца, абмяркоўваюць адсутнасць у густу і маралі ў стваральнікаў відэапрадукта. А таксама і прымусовую падпіску - адну з сенняшніх рэаліяў.
Зноў пра “аварыйныя” сараі
Вакол сараяў, у якіх жыхары старых віцебскіх дамоў раней складалі дровы, разгарнулася сапраўдная ідэалагічная вайна. Нагадаем, у верасні мінулага года насельнікі дамоў па вуліцы Жасткова паскардзіліся, што сараі ў іхных дварах сталі прытулкам для бяздомнікаў і пажаранебяспечнымі аб’ектамі. Тут жа адгукнулася гарадская структура МНС: маўляў, сараі даўно пара знесці. Але, падобна, на гэта не варта разлічваць....