У дакуменце, атрыманым "Белпол", названа колькасць удзельнікаў леташніх “незаконных” мерапрыемстваў – 357 чалавек. Але з якіх амаль 300 – гэта студэнты са Шры-Ланкі, якія без дазволу беларускіх уладаў адзначалі Новы год. За кошт масавасці гэтай імпрэзы “паляцеў” паказчык колькасці парушальнікаў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў: у 2024 годзе такіх было на паўтары сотні менш - 204 чалавекі. Што цікава: гэтая лічба супала з колькасцю несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, зафіксаваных пазалетась. Найверагодней, міліцыянты падлічылі пакараных за “пікетаванне ў інтэрнэце”, асуджаных за размяшчэнне ў сацсетках выяў бел-чырвона-белых сцягоў, герба Пагоня і г.д.
Віцебская міліцыя распавяла і пра “недапушчэнне радыкалізацыі экстрэмісцкай актыўнасці”. У 2024 годзе было ўстаноўлена 422 чалавекі, датычных да “экстрэмісцкіх” злачынстваў , у 2025 годзе – 393 чалавекі.
Што яшчэ адметнага ў гэтай міліцэйскай справаздачы, дзе абласная структура МУС рапартуе пра "положительную динамику по основным направлениям криминогенной обстановки"?
Паводле абласнога ўпраўлення МУС, агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася практычна на 10%. Але павялічылася колькасць цяжкіх злачынстваў: забойстваў - на 6,3% , фактаў нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў са смяротным вынікам — на 37,5%, вымагальніцтваў - на 133,3%, , махлярстваў — на 3,4%. Амаль удвая вырасла колькасць карупцыйных злачынстваў, амаль у тры разы - колькасць злачынстваў у сферы АПК, пераважна звязаных з прыхоўваннем фактаў падзяжу ската. Вырасла колькасць кіберзлачынстваў і злачынстваў, здзейсненых замежнымі грамадзянамі. Было зафіксавана 7 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці непоўнагадовых, найчасцей вінаватымі аказваліся работнікі сферы навучання і выхавання. Таму Віцебскаму аблвыканкаму было даручана "разработать комплекс мер, направленных на обеспечение эффективного контроля за частными лицами, реализующими образовательные функции".
Артур Леганькоў
Чацвер, 19 Люты 2026
Міліцыя зафіксавала 58 несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, праведзеных летась на Віцебшчыне
«Белпол» атрымаў унутраны міліцэйскі дакумент пра статыстыку злачыннасці, у тым ліку "экстрэмісцкай", і барацьбу з ёй у Віцебскай вобласці ў 2025 годзе. Аказалася, што ў Віцебску цягам гэтага часу былі праведзены 34 несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, у Полацку -10 , іншыя месцы не ўказаны. Апроч гэтага, былі ўстаноўлены 393 чалавекі, датычных да "экстрэмісцкіх" злачынстваў. Падобна, што значная колькасць з іх - гэта фігуранты "справы Гаюна".
Апублікавана ў
Рознае