Панядзелак, 01 Чэрвень 2026

Крыху статыстыкі да Дня дзіцяці. На Віцебшчыне яна не вельмі натхняльная

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Паводле звестак на 1 студзеня 2026 года, у вобласці зафіксавана 182 730 жыхароў ва ўзросце да 18 год. Гэта ўжо на 10 тысяч з лішкам меней, чым было на 1 студзеня 2024 годы (193 087 чалавек). Назіраецца імклівае зніжэнне колькасці дзяцей у сельскай мясцовасці: маленькіх вяскоўцаў  усяго 16,9% супраць 83, 1% маленькіх гараджан.У сувязі з гэтым у сельскай мясцовасці меншае крлькасць школьных і  дзіцячых дашкольных установаў. Іх на ўвесь раён часам няма і дзясятка.

Да прыкладу, у Расонскім раёне  засталося ўсяго 5 дзіцячых садоў, з іх 3 – у райцэнтры, яшчэ 2 групы для дзяцей да 6 год створаны пры школах.

Школ у Віцебскай вобласці засталося 320  ( з улікам гімназій і кадэцкай вучэльні). Большасць з  іх – таксама ў  гарадах.

У сельскай мясцовасці колькасць школ змяншаецца разам з колькасцю насельніцтва. Так,
-на Расоншчыне засталося 4 школы на ўвесь раён, 1 з іх – у райцэнтры,
-у  Вушацкім раёне ўсяго 5 школ, з іх 1 – райцэнтры,
- па 6 школ – у Бешанковіцкім і Лёзненскім раёнах, але  з іх па 2 – у Лёзне і Бешанковічах,
- 7 школ - у Дубровенскім раёне, з іх 2 таксама у самім  райцэнтры.  

Дзіцячае насельніцтва Віцебскай вобласці абслугоўваюць менш за 400 педыятраў. Прыблізна кажучы, 1 спецыяліст больш як на 450 дзяцей.  

Святлана Дайнека