Чацвер, 27 Жнівень 2026

Палітвязнем прызналі Дзяніса Голубева, выкладчыка і кандыдата ветэрынарных навук

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнісанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сёлета ў красавіку яго ўключылі ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Голубеву прысудзілі 4 гады "хіміі", ён адбывае тэрмін прысуду ў ПУАТ-24.

Дзяніс Голубеў – ураджэнец Віцебска, выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Працаваў і ў сваёй alma mater ( з 2008 па 2012 гг. быў намеснікам дэкана біятэхнічнага факультэта ), і ў Віцебскім медыцынскім універсіэце. Мае ступень кандыдата ветэрынарных навук. У апошнія гады быў дацэнтам кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

27 жніўня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Дзяніса Голубева і яшчэ 15 чалавек палітычнымі зняволенымі.

Уладзімір Самсонаў