Серада, 17 Чэрвень 2026

Дзмітрый Паўлічэнка праводзіў “практыкум” са зброяй у дзіцячым летніку “Бароўка”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці», навучаў дзяцей асновам рукапашнага бою і карыстання зброяй, удзельнічаў у занятках па медычнай і агнявой падрыхтоўцы. Мерапрыемства назвалі “семінарам-практыкумам”.

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, традыцыйна запрасілі выступіць у дзіцячым летніку разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Віктарам Азаронкам.

Апрача трэніровак, якія праводзілі байцы спецназа, дзецям шмат распавядалі пра патрыятызм і ягоную асноўную, паводле дэпутата, складаную частку - неабходнасць авалодвання вайсковымі навыкамі, каб выступіць на абарону сваёй дзяржавы.  

Тандэм Віктара Азаронка і Дзмітрыя Паўлічэнкі склаўся некалькі год таму. Яны разам перыядычна "гастралююць" па дзіцячых установах, часцяком распавядаючы небыліцы пра пратэстныя падзеі 2020-га года.  

Марыя Шугалёва