Узгадваючы тыя падзеі, дзмітрый Паўлічэнка не шкадаваў самых змрочных фарбаў, прычым частка ягоных «успамінаў» грунтавалася зусім не на рэальных падзеях.
«В августе 2020 года группа экстремистов устроила беспорядки в Минске. Благодаря силам и средствам силового блока нашей страны удалось оперативно все пресечь. С первых минут бойцы нашего отряда вышли вместе с омоном и спецназом. Мы стояли плечом к плечу, и это очень воодушевляло. События были очень жестокими - поджигали сотрудников милиции, обстреливали. После выяснилось, что у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью. Кроме того существовали точки, где выдавались деньги, распространялись алкоголь и наркотики. Таким образом, толпа была обозленная и неадекватная. Эта толпа стала все крушить и нападать. Усилиями силовиков, в том числе и нас, ветеранов, в кратчайшие сроки все было приведено в порядок», - цытуе прпамову Паўлічэнкі раённае выданне.
Згадаў ён і пра неабходнасць памятаць героеў Вялікай Айчыннай вайны, і пра абавязак любіць радзіму. Пра стварэнне ў 1999-м годзе Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (СОБР) яго былы камандзір сказаў так: «Времена ведь были такие. В 90-е годы, как известно отмечался рост преступности, и бороться с этим могли только специально обученные ребята».
Дзмітрый Паўлічэнка вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні гэтак званых эскадронаў смерці – таемнага ўзброенага фармавання сілавікоў, што ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. За гэта былы камандзір спецназу застаецца ў чорным спісе Еўразвязу і пад санкцыямі ЗША.
Датычнасці Паўлічэнкі да палітычных забойстваў ёсць шмат сведак з прадстаўнікоў сілавых структураў. 16 снежня 2019 года выйшла інтэрв’ю з Юрыем Гараўскім, які распавёў пра свой удзел у выкраданні і забойстве вядомых апазіцыянераў: былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, кіраўніка Цэнтрвыбаркаму Віктара Ганчара, а таксама бізнесоўца Анатоля Красоўскага. На думку Гараўскага, байцы падраздзялення маглі быць датычныя і да забойства журналіста Дзмітрыя Завадскага. Паводле Гараўскага, Паўлічэнка асабіста страляў у захопленых «эскадронамі смерці» палітычных апанентаў Лукашэнкі.
Разам з Паўлічэнкам у дзіцячы летнік праехаз дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Азаронак. Ен падкрэсліў, што «такие встречи наших детей с представителями силового блока Беларуси крайне важны, полезны и актуальны». Бо «дети должны знать, что это не просто служба - это своя философия, особая степень служения Родине».
Артыкул пра сустрэчу выхаванцаў летніка з чалавекам, які ў 2020-м годзе заявіў перад тэлекамерамі, што «гатовы выканаць любы загад прэзідэнта», напісала асабіста рэдактарка газеты «Лепельскі край» Яна Міснік.
Марыя Шугалёва