Панядзелак, 08 Ліпень 2024

Як у Талачыне асартымент у крамах правяралі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Вельмі арыгінальным чынам перад сваімі чытачамі «адсправаздачылася» раённая газета «Наша Талачыншчына». На сайце выдання з'явіўся артыкул пад назвай «Устраивает ли жителей и гостей Толочина ассортимент в розничной торговой сети?» Карэспандэнты высвятлялі гэта, задаючы пакупнікам усяго адно пытанне, але зусім не пра асартымент... Спойлер: дзяржаўнае рэгіянальнае СМІ сцвярджае, што ўсё ў парадку, бо «няма чэргаў і паліцы не пустыя».

Журналісты наведалі 6 крам у райцэнтры. Пераканаліся, што «во всех посещенных объектах можно констатировать наличие широкого ассортимента товаров, пустых полок и очередей замечено не было». Але гэта прыватнае меркаванне прадстаўнікоў раёнкі. Што да шэраговых пакупнікоў, то іхных меракаванняў пра асартымент не пыталіся.

Пытанне да мясцовых жыхароў гучала так: почему вы пришли именно в этот торговый объект. Прычым з тэкста артыкула вынікае, што распыталі ўсяго аднаго чалавека.

«Оказалось — потому, что собеседник поблизости живет. А значит, он не испытывает необходимости ходить или ездить далеко от дома в поисках нужного товара — все необходимое имеется в наличии», зрабілі высновы журналісты. 

І падмацавалі іх словамі чыноўнікаў:

«В отделе экономики райисполкома нам сообщили, что на потребительском рынке Толочинского района сегодня обеспечена стабильность, товарная насыщенность в объемах и ассортименте, соответствующих покупательскому спросу населения, положительная динамика объемных показателей работы организаций торговли».

Цікава, што каментары на інтэрнэт-рэсурсе «Наша Талачыншчына» забаронены. Але ў сацыяльных сетках выдання людзі задаюць «нязручныя» пытанні аўтарам артыкула. Прыкладам, пра тое, чаму на паліцах можна сустрэць пратэрмінаваныя прадукты, чаму кошты на адзін і той самы тавар розныя ў розных гандлёвых аб'ектах і чаму б не праверыць асартымент у вясковых крамах, а не ў райцэнтры.

Ірына Алентава