Чацвер, 16 Студзень 2025

У Бешанковічах ў падтрымку Лукашэнкі на выбарах выступіў Дзмітрый Паўлічэнка – сілавік, вядомы ўдзелам у стварэнні і кіраванні «эскадронамі смерці»

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Кіраўніка таемнага фармавання, якое ў 1990-х гадах забівала апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, запрасілі выступаць у тым ліку і перад дзецьмі. Ён распавядаў вучням і настаўнікам бешанковіцкай СШ№2 пра тое, што яму таксама давялося «бараніць краіну», і чаму ён адданы Аляксандру Лукашэнку. Бо, маўляў, ён 30 год стаіць за Беларусь і «выканаў усе абяцанні, якія даваў народу ў 90-я гады».

Выступленні Паўлічэнкі ўваходзілі ў праграму візіта ў Бешанковічы дэпутата Палаты прадстаўнікоў Віктара Азаронка. Гэты тандэм склаўся ўжо даўно і гастралюе ў тым ліку і па Віцебшчыне. Так, у лістападзе абодва прыязджалі у Вульскі каледж, а летам выступалі ў летніку «Бароўка», дзе Паўлічэнка распавядаў пра пратэстныя падзеі 2020 года, запалохваючы дзяцей байкамі пра тое, як пратэстоўцы "поджигали сотрудников милиции, обстреливали" і што "у каждого задержанного при себе был молоток, каска, бутылки с зажигательной смесью". А таксама пра "кропкі", дзе людзям "выдавались деньги, распространялись алкоголь и наркотики".

Цяпер ветэран спецназа і дзейны дэпутат агітавалі правільна прагаласаваць на будучых прэзідэнцкіх выбарах.

Марыя Шугалёва