З прапановай набыць дадатковыя скрыні для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у ЦВК звярнулася абласная выбарчая камісія. Такую неабходнасць абгрунтавалі тым, што ў вобласці шмат аддаленых вёсак, з якіх цяжка дабрацца да найбліжэйшага ўчастка. ЦВК пагадзілася з такімі аргументамі. Аднак падчас выбараў у лютым мінулага года скрыняў нібыта хапала Няўжо менш чым за год так істотна ўзрасла колькасць аддаленых вёсак?
Агульную колькасць дадатковых скрыняў дзяржаўныя СМІ не называюць. Але яна немалая - гэта вынікае хаця б з пераліку раёнаў, дзе іх атрымаюць: у Аршанскім, Дубровенскім, Пастаўскім, Докшыцкім, Полацкім, Гарадоцкім, Верхнядзвінскім, Лепельскім і Сенненскім. Усяго 9 раёнаў. А гэта ці не палова раёнаў вобласці – усяго іх 21.
Ірына Віхрова