”Дело в том, что белпропаганда очень не любит освещать всё проблемное и неприглядное. Проблемы в их исполнении — только в Америке, на Западе и в России. В Беларуси и Китае — «социалистический рай», - піша Эльвіра Мірсалімава.
Разам з тым яна згадвае, што за падпіскі на экстрэмісцкія інфармацыйныя рэсурсы жыхарам Беларусі пагражае адміністратыўнае пакаранне - штраф або нават арышт. На яе думку, гэта свядомае застрашванне насельніцтва з мэтай адбіць ахвоту чытаць праўдзівыя навіны.
Пры гэтым прыхільніца “русского міра” падкрэслівае, што караюць па артыкуле 19.11 КаАП за “распаўсюд экстрэмізму ў інтэрнэце” далёка не ўсіх: “Например, какого-нибудь чиновника или другого очень важного человека просто вежливо попросят удалить запрещённую подписку или незамазанный логотип, а обычного человека из народа или какого-нибудь неудобного активиста, — и осудят, и оштрафуют, и посадят на «сутки». Пад “актывістам” Эльвіра Мірсалімава мае на ўвазе ў тым ліку і сябе. Яна часта згадвае ў сваіх допісах, што была абвінавачанай па адміністрацыйнай справе ( арт. 24.23 КаАП), калі яе “осудили, дали штраф и отправили на двое суток в изолятор, как «политическую» (без матраса в феврале, без права на передачку, подселив к очень дурно пахнущей пьянице) за незамазанную свастику”. І параўноўвае з іншай сітуацыяй - калі ў сацсетках чыноўнікаў можна ўбачыць і падпіскі на “ экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю”, і тую ж свастыку - ніхто не чапае.
Маргарыта Савойчык
Чацвер, 17 Ліпень 2025
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава нечакана прызнала карысць “экстрэмісцкіх рэсурсаў”
У сваім Тэлеграм- канале яна зазначыла, што дзяржаўныя СМІ да непазнавальнасці прыхарошваюць беларускую рэчаіснасць. І таму “у нас некоторые местные новости можно узнать только из вражеских ресурсов, например, про закрытие какого-нибудь очередного завода или колхоза, про проблемы в каком-то городе или населенном пункте”.
Апублікавана ў
Рознае