«Майго бацькі больш няма. У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку. яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — Ігар Палынскі ў сацсетцы Х.
Сацсеткі Ігара Палынскага прызнаны “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”, яны ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Туды ж уключылі некалькі відэакліпаў на песні гурта “Сумарок”, які стварыў Ігар і для якога пісаў музыку і тэксты.
Жонку памерлага, Ціну Палынскую разам з яе дачкой Маргарытай Рабіновіч ужо паўгода трымаюць у СІЗА. Есць падставы меркаваць, што супраць жанчын распачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Беларускай аналітычнай майстэрні” прафесара Андрэя Вардамацкага. Гэтая структура праводзіла апытанні беларускіх грамадзян пра іх меркаванні адносна розных аспектаў жыцця ў Беларусі. 16 мая КДБ прызнаў гэтую арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”.
Галіна Сініца