Той самы суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” яшчэ два Telegram-каналы: "Адраджэнне" (інтэрнт-рэсурс прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета) і аўтарскі канал “Цёмны лес”.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкім” кантэнт старонкі у “ВКонтакте” "Координационный совет".
Гэтыя інтэрнэт-рэсурсы ўключылі ў "экстрэмісцкі" спіс Мінінфарма 20 ліпеня.
16 ліпеня ў Рэспубліканскі спіс экстрмісцкіх матэрыялаў ўключылі два інтэрнэт-рэсурсы, змест якіх быў прызнаны "экстрэмісцкім" гарадскім судом Наваполацка. Гэта дзве старонкі ў Facebook. Адна з іх - “Дмитро Король" - належыць выпускніку Украінскага каталіцкага ўніверсітэта. Мужчына мае выразна праўкраінскую нацыянальную пазіцыю.
Другая - старонка"Алла Колесникович", яна належыць ураджэнцы Мінска, якая цяпер жыве ў Клайпедзе. На старонцы – мноства фотаздымкаў і малюнкаў супраць вайна ва Ўкраіне, выявы пратэстнага змест з бел-чырвона-белымі сцягамі, фотаздымкі Святланы Ціханоўскай.
Віялета Максімава
Панядзелак, 20 Ліпень 2026
Браслаўскай пракуратуры ёсць справа да беларускага летніка ў ЗША?
Паводле заявы пракуратуры суд Браслаўскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” Telegram-канал “Беларускі летнік у ЗША. Гэты інтэрнэт-рэсурс уклбчылі ў Рэспубліканскі спіс экстрмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі. Што яшчэ трапіла ў гэты спіс цягам апошняга тыдня?
Апублікавана ў
Рознае