Ініцыятыўныя грамадзяне збіраюць подпісы за захаванне блакітных елак у цэнтры Бешанковіч
03 чэрвеня ў сетцы інтэрнэт з'явілася петыцыя № 5343, аўтары якой прапануюць грамадзянам звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай не высякаць блакітныя елкі ў цэнтры Бешанковіч. За два дні з пачатку з'яўлення ініцыятывы пад зваротам падпісалася больш за 80 чалавек. Тэкст петыцыі можна знайсці, прачытаць і падпісаць тут.
Паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ў базу «Міратворац»
Жыхара Оршы паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны, спецслужбаў і гэтак далей. Мяркуючы па дадзеных сайта, інфармацыя з'явіўся ў базе яшчэ 5 траўня.
Мільён подпісаў за Беларусь у Еўразвязе!
Падпісваючы гэтую петыцыю, выступаем за свабодную Беларусь у сям'і дзяржаў Еўразвяза. Зварот зроблены да беларусаў усяго свету.
У хуткім часе на сайтах віцебскіх прадпрыемстваў і ўстаноў павінны з’явіцца беларускамоўныя старонкі
Жыхарка Мінска Зоя Доля амаль увесь свой вольны час выкарыстоўвае каб павялічыць ужывання беларусскай мовы на сайтах дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебскай вобласці. Нечакана, але яна знайшла ў гэтай справе паразуменне і падтрымку збоку кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама.
Жыхары Віцебску збіраюць подпісы за аднаўленне скверу на плошчы Перамогі
У інтэрнэце 10 траўня з'явілася петыцыя да мясцовых уладаў з прапановай аднавіць сквер на плошчы Перамогі, які быў знішчаны падчас так званай архітэктурнай перапланіроўкі плошчы ў 2009 годзе. Тады многіх жыхароў абурыла варварская высечка дрэваў. Але мясцовыя чыноўнікі на гэта не звярнулі ўвагу. Усе сабраныя подпісы будуць дасланыя 17 траўня ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.