“Вясна” ўзнагароджаная прэміяй “Цюльпан правоў чалавека 2022”
Сёння 8 снежня ў галандскім горадзе Гаага прайшла цэрэмонія ўручэння праваабарончай прэміі “Цюльпан правоў чалавека 2022”, заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў беларускі Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Узнагароду ўручаў міністр замежных спраў Вопке Хукстра.
Павел Левінаў: уражаны ад сустрэчы з людзьмі, асуджанымі да смяротнага прысуду
Восьмы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання завершыўся ў Берліне. Ён праходзіў з 15 па 18 лістапада, і аб’яднаў каля 1000 удзельнікаў з самых розных краін. Аднім з трох беларусаў, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемстве быў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў.
Віцебскага блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна асудзілі яшчэ і за абразу Лукашэнкі
У судзе Баранавіцкага раёну і г. Баранавічы разгледзелі крымінальную справу супраць блогера і прадзюсара Уладзіслава Савіна, якога 30 красавіка мінулага году асудзілі да васьмі гадоў калоніі за «махлярства ў буйным памеры» (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэксу), а таксама за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту (арт. 342 Крыминальнага Кодэксу). Ён знаходзіцца ў зняволенні, і цяпер яго судзілі паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі ў вершы, змешчаным у апеляцыйнай скарзе. Суддзя Вікторыя Пакунова 26 кастрычніка прызначыла яму яшчэ два гады калоніі.
Палітвязнь праваабаронец Валянцін Стэфановіч “адзначае” свой юбілей за кратамі
Сёння, 14 кастрычніка, палітзняволены намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч адзначае ў турме свой юбілей — 50 гадоў. Сям'я Валянціна вымушана пакінула Беларусь, ён сам цяжка перахварэў на пнеўманію ў мінскім СІЗА №1 і яму нядаўна ўзмацнілі абвінавачванні.
Наваполацкая мастачка Вольга Якубоўская прысвяціла карціну Нобелеўскаму лаўрэату, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму
Карціна называецца «Вясна прыйдзе!» «Гэтую працу я прысвячаю Алесю Бяляцкаму – беларускаму праваабаронцу, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна», палітвязню, «вязню сумлення», лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру 2022 года», напісала Вольга Якубоўская ў сваім Інстаграме. Змест карціны алегарычны, як гэта ўласціва творчай манеры мастачкі . Героямі твора з'яўляюцца пазнавальныя персанажы: мужны кот з чалавечымі рысамі, які мае партрэтнае падабенства з Алесем Бяляцкім, і хцівыя ваўкі, якія ўвасабляюць агрэсію і подласць. А таксама птушкі – звястункі вясны.