Ігар Казмерчак — заснавальнік рэгіянальнага медыя Orsha.eu, восенню мінулага года з’ехаў пад ціскам рэпрэсій у Чарнігаў, будаваў планы развіваць беларускую супольнасць. Але. Ён месяц пражыў пад бамбёжкамі ў Чарнігаве, на днях змог выехаць у Львоў. Ігар расказаў пра падзеі ў горадзе, новы досвед, новыя каштоўнасці і свой прагноз, як будзе развівацца сітуацыя. Пра гэта піша БАЖ.

Традыцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных  парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.

Некалькі чалавек за апошні тыдзень атрымалі тэлефанаванні са Следчага камітэту. Следчыя запрашалі прыйсці на допыт «пра Бяляцкага», а таксама называлі прозвішчы іншых праваабаронцаў. Тым, хто ўжо схадзіў у СК, сказалі, што яны знаходзяцца ў статусе сведак па крымінальнай справе.

Вядомы доктар з Віцебска расказаў аб сітуацыі з ковідам у Беларусі, пра вакцынацыю і вакцыны.

Палітзняволены праваабаронца Леанід Судаленка 26 студзеня 2022 году быў пераведзены ў папраўчую калонію №3 «Віцьба». 14 студзеня Гомельскі абласны суд адхіліў апеляцыйную скаргу праваабаронцы і пакінуў прысуд у сіле. Судаленку пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.