Праваахоўныя органы не змаглі знайсці вінаватых у зʼяўленні пакаяннага відэазвароту актывіста з Віцебску Алега Баразны на телеграм-канале «Наши сливы». Пра адмоўны вынік сваіх намаганняў яны паведамілі праваабаронцу Паўлу Левінаву.

Віцебскі абласны суд разгледзіць прыватныя скаргі праваабаронцы Паўла Левінава на вызначэнне суддзі суду Чыгуначнага раёну Віцебску Святланы Варатынскай. Яна адмовілася адправіць у аблсуд апеляцыйныя скаргі праваабаронцы, у якіх ён патрабуе адмены забароны працы Тэлеграм-каналаў «Віцебск 97%» і «Чат неверагоднага Віцебска». Пасяджэнне судовай калегіі па грамадзянскіх справах адбудзецца 24 траўня 2021 года ў будынку аблсуду ў 14-30 і 15-00 адпаведна па кожным канале.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў пад нумарам 3823/2020 індывідуальную скаргу Ірыны Траццяковай. Праваабаронца настойвае на тым, што беларуская дзяржава парушыла яе права на ўдзел у масавым мерапрыемстве

Начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкаму Дзмітрый Хома ўказаў дырэктару школы №45 Віцебску Ірыне Лашаковай і яе намесніцы па выхаваўчай працы Алене Шароўскай на недапушчальнасць няслушнага трактавання дзейных нарматыўных прававых дакументаў. Ім рэкамендавана прытрымлівацца нормаў прафесійнай этыкі ў зносінах з навучэнцамі.

Павел Левінаў звярнуўся ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт з прапановай прыбраць публікацыю з сайта гэтага дзяржоргану пад назвай «Пракуратура нагадвае: невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да правядзення масавых мерапрыемстваў прыводзіць да адказнасці».