У праваабаронцы Леаніда Судаленкі, пазбаўленага волі, сёння дзень нараджэння
Палітзняволенаму праваабаронцу Леаніду Судаленнку сёння, 23 верасня, спаўняецца 56 гадоў. 3 лістапада 2021 суддзя Салоўскі асудзіў Леаніда Судаленку да трох гадоў пазбаўлення волі. З 27 студзеня 2022 адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3, якая знаходзіцца ў п. Віцьба Віцебскай вобласці.
"Ня быць скотам". Прэм’ера дакументальнага фільма пра лёсы праваабаронцаў "Вясны"
Прэм’ера дакументальнага фільма “Ня быць скотам” пра складаныя лёсы праваабаронцаў адбылася на “Маланка. Медыя”. Фільм з’яўляецца працягам плённай супрацы кінадакументалістаў з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
Выйшаў новы даклад Спецдакладчыцы ААН пра беларусаў у выгнанні
На сайце ААН апублікаваны даклад Спецыяльнай дакладчыцы па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак у выгнанні, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну і не маюць магчымасцяў бяспечна вярнуцца дадому.
"Хочам дагрукацца да тых сцен". Акцыя "Вясны" каля амбасады Беларусі ў Вільні
Праваабаронцы "Вясны" правялі 4 жніўня акцыю салідарнасці каля амбасады Беларусі ў Вільні. Месца і дата абраныя невыпадкова: ў 2013 годзе каля Беларускай амбасады ў Вільні адбылася першая такая акцыя — каб выказаць салідарнасць са зняволеным старшынёй “Вясны” Алесем Бяляцкім. Тады ўдзельнікі акцыю былі ў масках з яго партрэтам.
"Праваабаронца — не злачынца": год за кратамі Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Ўладзь Лабковіч
14 ліпеня — роўна год, як старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі брутальна cхопленыя беларускімі ўладамі і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць, легальную дапамогу грамадзянам і імкненне да дэмакратыі ў краіне.