Судовы працэс па "справе Вясны" пачнецца 5 студзеня
У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці. 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.
Памёр вядомы беларускі праваабаронца Алег Гулак
Алег Гулак — беларускі юрыст, грамадскі дзеяч і праваабаронца. Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта. Як грамадскі абаронца ўдзельнічаў у дзясятках судовых спраў, грамадскіх дзеяннях па абароне правоў асобаў, якія сталі ахвярамі парушэння правоў чалавека ў Беларусі.
Зняволенаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міра
У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік “Вясны” Алесь Бяляцкі, украінскі “Цэнтр грамадзянскіх свабод” і расійскі “Мемарыял”. Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.
Веймарскую прэмію за правы чалавека дадуць Карач і Шчарбаковай
Прэмія будзе ўручана з нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, паведаміла адміністрацыя Веймара. Гарадскія ўлады запэўнілі, што яны будуць і надалей абараняць дзвюх актывістак.
Пяць прычын, чаму канцэпцыя правоў чалавека ўсё яшчэ працуе
Дзень правоў чалавека святкуецца міжнароднай супольнасцю штогод 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Але і сёння правы чалавека працягваюць заставацца працуючай канцэпцыяй.