Тры гады таму, 14 ліпеня, адбыліся масавыя затрыманні вясноўцаў
14 ліпеня 2021 года амаль адначасова былі затрыманыя практычна ўсе сябры Праваабарончага цэнтра "Вясна", якія на той час заставаліся ў Беларусі. Былі допыты, ператрусы, нехта паспеў з'ехаць... Старшыня арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч, разам з дзясяткамі іншых вясноўцаў, пасля ператрусаў былі затрыманыя і кінутыя за краты за сваю праваабарончую дзейнасць.
28 чэрвеня ў Варшаве памёр віцебскі праваабаронца Леанід Свецік
Смерць напаткала Леаніда на 60-м годзе жыцця ў Варшаве, прычынай стала даўняя хвароба, з якой ён актыўна змагаўся.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентаваў даклад «Абмежаванне свабоды выказвання меркаванняў на падставе барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам»
Даклад ахоплівае перыяд з 1 сакавіка 2023 па 1 сакавіка 2024 года ( летась быў прэзентаваны папярэдні даклад «Вясны» на гэтую тэму). Партнёрам дакладу была брытанская праваабарончая арганізацыя «Article 19», якая займаецца абаронай свабоды слова і свабоды выказванняў ва ўсім свеце. Прэзентаваў даклад юрыст ПЦ «Вясна» Павел Сапелка.
У «Шэрай кнізе – 2023»: віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 429 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека
Не так даўно, выйшла сёмае выданне “Шэрая кніга” у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2023 года. Аб’ём кнігі складае 137 старонак, на якіх распавядаецца пра 429 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў два разы.
Пабачыў свет аналітычный агляд “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2023 годзе”
Па выніках 2023 года аўтарытэтнымі праваабарончымі міжнароднымі арганізацыямі было адзначана катастрафічнае становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Гэтая выснова зыходзіць з фактаў, якія сабралі беларускія праваабарончыя арганізацыі і зрабілі публічнымі ў абагульняючым дакладзе аб парушэннях правоў чалавека ў нашай краіне.