За значны ўнёсак у змаганне за правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці Алесь Бяляцкі ў 2022 годзе быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру. Ён стаў другім лаўрэатам гэтай прэміі з Еўропы, хто атрымаў яе, знаходзячыся за кратамі. Першым быў Карл фон Асецкі ў 1935 годзе, які быў ворагам нацысцкай Германіі.
Сябры ПЦ «Вясна» лічаць сваім абавязкам нагадаць пра тое, што зараз ў цэнтры Еўропы ў жахлівых умовах калоніі , пакараны за свае перакананні і абарону правоў чалавека, пакутуе лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
З гэтай нагоды ладзяцца акцыі салідарнасці «Выратуйце Алеся Бяляцкага». Арганізатары запрашаюць усіх ахвотных далучыцца і выказаць салідарнасць са зняволеным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.
Вільня, 25 верасня а 14:00. Месца правядзення — Naugarduko, 7 (мурал Алеся Бяляцкага), побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літве.
Варшава, 25 верасня а 18:00. Месца правядзення — Plac Konstytucji, каля будынка з адрасам Plac Konstytucji, 6.
Брусэль, 25 верасня а 15:30. Месца правядзення — Амбасада Беларусі, Av. Molière 192