Пра тое, што ягоны партрэт з“явіўся на стэндах «Іх шукае міліцыя», праваабаронцу Паўлу Левінаву паведамілі знаёмыя з Віцебска. Яны распавялі, што ягоны фотаздымак, а таксама фотаздымкі праваабаронцы Ірына Траццяковай і жыхаркі абласнога цэнтра Таццяны Філімонавай суправаджае наступны тэкст: «Першамайскі РАУС г.Віцебска за здзяйсенне злачынства, падугледжанага ч.2 арт 342 КК РБ ( Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) шукае» дадзеных асобаў. Прычым у абвестцы пра Левінава значыцца, што ён здзейсніў некалькі злачынстваў, кваліфікаваных паводле згаданага вышэй крымінальнага артыкула.

Накладзены арышт на маёмасць праваабаронцы і рэдактара Аршанскага незалежнага сайта Ігара Казмерчака. Падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж Ігара абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах "Іх расшуквае міліцыя".

У Палацы Прымаса (Pałac Prymasowski) у Варшаве 19 верасня адбылося ўручэнне прэміі “Złoty Laur – 2023” (Залатыя лаўры), якая прысвойваюцца асобам, установам і кампаніям за іх выдатную грамадскую і сацыяльна-культурную дзейнасць. Прэмія мае 9 розных намінацый у самых розных галінах.

Пры гэта ўраджэнка Віцебску, якая стала жыве ў Літве ўжо больш за 15 гадоў, паведаміла выданню «Медуза». Паводле Карач, у палітычным прытулку ёй адмоўлена, бо яна стала «пагрозай нацыянальнай бясьпецы». Сваё рашэнне літоўскія ўлады патлумачылі тым, што яна брала інтэрвію ў заснавальніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі (ЛДПР) Уладзіміра Жырыноўскага, а таксама ўдзельнічала ў канфэрэнцыях у Расеі, у тым ліку арганізаваных Эўракамісіяй.

4 жніўня 2023 года Міжнароднае бюро свету выпусціла прэс-рэліз, у якім гаворыцца, што беларуская праваабарончая арганізацыя "Наш дом" і яе кіраўнік Вольга Карач вылучаны імі на суісканне Нобелеўскай прэміі міру ў 2024 годзе. Гэта зроблена ў знак прызнання іх антываеннай дзейнасці і ўсебаковай дапамогі беларускім адмовнікам па меркаваннях сумлення і дэзертырах як у Беларусі, так і ў краінах Еўрасаюза. Цяпер ідзе працэс падрыхтоўкі ўсіх неабходных дакументаў для падачы на ​​прэмію