Да слова, кватэра, дзе праходзіў ператрус, амаль год таму была арыштавана па распараджэнні Следчага камітэта.
Паводле звестак Ігара Казмерчака, ён з'яўляецца адным з фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай адразу супраць некалькіх асобаў, якія мелі дачыненні да СМІ, прызнаных экстрэмісцкімі фармаваннямі. Што тычыцца яго непасрэдна, то некалькі разоў ён браў удзел у перадачах «План Б», паказаных на «Белсаце».
Таксама Ігар Казмярчак распавёў, што яму вядома пра некалькі падобных выпадкаў апошняга часу – калі ператрусы праходзілі ў людзей, якія знаходзяцца ў замежжы. І ўсе яны звязаныя якраз з тым, што гэтыя людзі давалі інтэрв'ю або іншым чынам супрацоўнічалі з «экстрэмісцкімі інфармацыйнымі рэсурсамі». Так, ператрусы прайшлі ў сваякоў Міхаіла Чамуракі, актывіста з Дуброўна, пра ператрус распавёў жыхар Віцебска Дзмітрый Карняенка і яшчэ некалькі чалавек, якія просяць не называць іхныя прозвішчы.
13 сакавіка Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Ігара Казмерчака. У ягонай справе згадваюцца частка 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), а таксама часткі 1 і 2 арткула 361-4 Крымінальнага кодэкса (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Актывіст абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
Барыс Васільеў