Нядзеля, 07 Красавік 2024

У «Шэрай кнізе – 2023»: віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 429 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Не так даўно, выйшла сёмае выданне “Шэрая кніга” у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2023 года. Аб’ём кнігі складае 137 старонак, на якіх распавядаецца пра 429 выпадка парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў два разы.

Аўтары выдання падрыхтавалі таксама электронную версію кнігі, якую размясцілі ў інтэрнэце на сайце “Віцебская вясна”, так што азнаёміцца з яе зместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны. 

У матэрыялах кнігі распавядаецца пра крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці падчас пратэстаў, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, вынікі маніторынгу судовых працэсаў і шмат іншага.

Задакументаваныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскай вобласці, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.

Ян Сысоеў