Праваабаронцы Ірыне Траццяковай і яе сыну, якім давялося ўцякаць ад вайны, патрэбна дапамога
Ірына з 2016 года з'яўляецца валанцёркай, а з 2019 года — сяброўкай БХК, доўгатэрміновай назіральніцай на нацыянальных выбарах у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кароткатэрміновай назіральніцай міжнароднай місіі назірання за выбарамі ENEMO. Неаднаразова затрымлівалася праваахоўнымі органамі Беларусі за ажыццяўленне праваабарончай дзейнасці і спазнавала ціск з боку мясцовых органаў улады. Як дамамагчы, напісана тут.
Здымак праваабаронцы Ігара Казмерчака – на стэндзе «Іх шукае міліцыя»
Пра гэта аршанскаму праваабаронцу і журналісту паведамілі сябры. Сам ён вымушана знаходзіцца ў замежжы пасля шэрагу ператрусаў у межах трох крымінальных справаў. Ужо падчас ягонага знаходжання па-за межамі Беларусі супраць Ігара Казмерчака распачалі новую крымінальную справу – за абразу Аляксандра Лукашэнкі. І абвясцілі актывіста ў вышук, размясціўшы яго фотаздымак на адпаведным стэндзе.
#FreeViasna: што трэба рабіць, каб падтрымаць праваабаронцаў “Вясны”
Пакуль прааабаронцы на волі, яны разыкуючы свабодай, здароўем і дабрабытам, дапамагаюць людзям бараніць правы і адстойваць законныя інтарэсы. Але, калі актывісты самі падпадаюць пад крымінальны пераслед, ім таксама патрэбна любая дапамога з боку грамадзян. У падобнай сітуацыі апынулісь сябры і валанцёры Праваабарончага цэнтра “Вясна”: Алесь Беляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марыя Рабкова, Андрэй Чапюк, Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца. Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Выйшаў на волю старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Шарах
Ён быў затрыманы 19 красавіка ў Полацку, дома ў прафсаюзнага лідара правялі ператрус забралі ўсе прадметы ў нацыянальных колерах і бел-чырвона-белыя сцягі, старыя нататнікі, дакументы, якія тычацца дзейнасці СПБ і «пярвічкі» незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно», а таксама кампутары і мабільны тэлефон. Нічога з гэтай маёмасці гаспадару пакуль не вярнулі.
Аршанская міліцыя падазрае праваабаронцу ў абразе Лукашэнкі
Праваабаронца і журналіст з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго завялі крымінальную справу па ч.1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі. Вытворчасцю па справе займаецца Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Калі справа дойдзе да суда, то Ігару паграджае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да чатырох гадоў. Цяпер сп. Казмярчак знаходзіцца за межамі краіны і яму нічога не пагражае.