За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру, з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг. Гэта другі, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо пяты, дзень нараджэння, які праваабаронца будзе сустракаць за кратамі.
Бяляцкі быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і абвінавачваецца паводле арт. 243 Крымінальнага кодэкса нібыта за нясплату падаткаў у буйным памеры.
Падтрымаць палітвязня: СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.