24 кастрычніка на сайце МУС з'явіліся абнаўленні ў пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Сярод дададзеных імёнаў і прозвішчаў - чацьвера жыхароў Глыбокага. Гэта
Іван Заяц і Марына Заяц (абодва 1968 года нараджэння) ;
Вольга Палачаніна ( 1969 года нараджэння) і Мікалай Палачанін (1967 года нараджэння) .
Усіх чацвярых суд Шаркоўшчынскага раёна прызнаў вінаватымі паводле ч.1 арт.342 ( арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх).
У "экстрэмісцкім" спісе на сайце МУС пра іх пазначана, што "судзімасць не пагашана" - найверагодней, яны асуджаны да "хатняй хіміі".
Паводле звестак з адкрытых крыніцаў, Марына Заяц працуе ў Глыбокім стаматолагам.
Таццяна Міхайлава