Поўны пералік усяго, што ўваходзіць у лот разам з уласна памяшканнем, выглядае наступным чынам:
“Кухонный гарнитур (кухня, со встроенной техникой): напольные и подвесные шкафы, варочная панель, духовой шкаф, вытяжка, раковина со смесителем;
Холодильник "Samsung" модель RB37J50005A;
Кухонный стол белого цвета, круглый с 2-мя стульями;
Люстра потолочная подвесная (на кухне);
Люстра потолочная с плафонами в виде цветков;
ТВ-стенка белого цвета;
Угловой кожаный диван белого цвета;
Тюль;
Тюль белый в комплекте с подвесом фиолетового цвета;
Спальня (комплект): кровать, матрас, 2 прикроватные тумбы, косметический столик;
Штора коричневого цвета с тюлем;
Стол письменный древесного цвета;
Диван-тахта коричневого цвета;
Стол журнальный;
Люстра потолочная на 3 плафона;
Стиральная машина "Bosch";
Люстра потолочная на 1 плафон
Ковер фиолетовый (прим. размер 3.5*2.5 м)”.
Паглядзеўшы на фотаздымкі, таксама можна пераканацца, што нічога асабліва зайздроснага ў маёмасці Яўгена Вільскага няма – насуперак сцвярджэнням пра “замежныя гранты” і ўсё іншае, чым звячайна прапаганда папракае апазіцыйных актывістаў.
Яўген Вільскі - выканаўца абавязкаў старшыні партыі «Народная Грамада» колішні жыхар Наваполацка, які быў вымушаны пакінуць Беларусь пад пагрозай палітычнага пераследу. Летам 2024 года у Брэсцкім абласным судзе яго завочна асудзілі як «удзельніка экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». Вільскага прызналі вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні. Прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі і штраф памерам 12 тысяч базавых велічынь ( на той час - 480 тыс. рублёў). Падобна, што яго арыштаваную кватэру прадаюць дзеля кампенсацыі часткі гэтага штрафа.
Таццяна Сушкіна
Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025
У Наваполацку прадаюць кватэру актывіста Яўгена Вільскага, які з’ехаў з Беларусі
Трохпакаёвая кватэра агульнай плошчай 72,9 м² прадаецца разам з усёй мэбляй і тэхнікай, якая там знаходзіцца. У пералік маёмасці, выстаўленай на аўкцыён на сайце “Берюробеспечение» трапілі нават свяцільнікі, дываны і шторы на вокнах. Абвешчаны пачатковы кошт - 141 710 рублёў.
Апублікавана ў
Рознае