Панядзелак, 08 Ліпень 2024

Вольгу Карач і Яўгена Вільскага завочна асудзілі да 12 гадоў зняволення

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У Брэсцкім абласным судзе завочна вынеслі прысуды «удзельнікам экстрэмісцкага фарміравання «Форум дэмакратычных сіл Беларусі». У яго складзе згадвваліся ўраджэнка Віцебска Вольга Карач і жыхар Наваполацка Яўген Вільскі, якія цяпер знаходзяцца за мяжой. Крымінальныя справы супраць іх разбіралі ў парадку спецвытворчасці,  падсудным інкрымінаваны «шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».

Суд прызнаў Вольгу Карач і Яўгена Вільскага  вінаватымі ў
- змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
- удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні;
- учыненні іншых злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.

Ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў. Таксама Вользе Карач прысуджаны штраф у памеры 15 тысяч базавых велічыняў (600 тыс. рублёў), Яўгену Вільскаму -- 12 тысяч базавых велічынь  (480 тыс.  рублёў).

Пра вынікі суда паведаміла на сваім афіцыйным сайце Генеральная пракуратура РБ.

Таццяна Сушкіна