Субота, 25 Кастрычнік 2025

Колькі жыхароў у гарадах і райцэнтрах Віцебскай вобласці асудзілі па палітычна матываваных "крыміналках"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

"Наша Ніва" падлічыла, што пасля 2020 года ў Віцебскай вобласці пад крымінальны пераслед па палітычна матываваных артыкулах папалі 403 чалавекі. Гэта самы нізкі паказнік у параўнанні з іншымі абласцямі і г.Мінскам. Але варта ўлічваць, што вядзецца толькі пра вядомыя выпадкі, і за аснову ўзятыя звесткі з правааабарончага сайта Dissidentby.com.

Статыстыка па розных гарадах і райцэнтрах Віцебшчыны выглядае наступным чынам:

Віцебск — 161, што складае ~4,5 на 10 000 насельніцтва горада

Браслаў — 4 (~4,3)

Верхнядзвінск — 4 (~5,9)

Глыбокае — 50 (~28,1)

Гарадок — 2 (~1,8)

Докшыцы — 5 (~7,6)

Дуброўна — 5 (~7,2)

Лепель — 5 (~3,0)

Міёры — 3 (~3,9)

Навалукомль — 6 (~5,2)

Наваполацк — 53 (~5,6)

Орша — 57 (~5,6)

Полацк — 29 (~3,7)

Паставы — 13 (~7,0)

Сянно — 2 (~2,9)

Талачын — 1 (~1,0)

Чашнікі — 3 (~4,0)

Агулам па Віцебскай вобласці крымінальна пераследаваных 403, ці ~4,7 на 10 000 чалавек гарадскога насельніцтва вобласці, піша "Наша Ніва".

Але тут варта зазначыць, што гэтая лічба ахоплівае толькі гарадскіх жыхароў і жыхароў райцэнтраў. Вясковыя жыхары ў гэты пералік не трапілі, хаця і сярод іх ёсць асуджаныя па палітычна матываваных артыкулах. Да прыкладу, былы "афганец" Уладзімір Лісіца з Лёзненскага раёну, асуджаны на 3 гады калоніі за абразу прадстаўніка ўлады і прэзідэнта РБ. Альбо Аляксандр Патапаў з Віцебскага раёну, які адбыў 2 гады зняволення за абразу Лукашэнкі - праз каментары ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”.

У  спісе "нашай Нівы" не ўлічваюцца і тыя  людзі, якія пацярпелі ад адміністратыўнага пераследу, былі звольненыя з працы ці вымушаныя пакінуць радзіму — такіх нашмат больш, некалькі соцень тысяч, пакуль няма магчымасці ідэнтыфікаваць іх усіх.

Пётр Сяргееў