Вярхоўны суд пакінуў прысуд «сьмяротніку» Паўлаву бязь зьменаў: расстраляць
Вярхоўны суд 12 лістапада разгледзеў у апэляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. 30 ліпеня судовая калегія Віцебскага абласнога суду прысудзіла яго да найвышэйшай меры пакараньня – расстрэлу.
Павал Левінаў раздаў віцебскім судзьдзям майкі з надпісам “Правасудзьдзе без забойства”
Праваабаронца Павал Левінаў перадаў усім судзьдзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду 14 саколак з надпісам “Правасудзьдзе без забойства”. Такім чынам ён нагадаў судзьдзям пра Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца сёньня – 10 кастрычніка.
Эўразьвяз асудзіў вынясеньне сьмяротнага выраку ў Віцебску
Эўразьвяз асудзіў чарговы сьмяротны вырак, які вынесьлі ў Беларусі. 30 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду прысудзіла да найвышэйшай меры пакараньня жыхара Віцебшчыны Віктара Паўлава, які быў прызнаны вінаватым у забойства двух сясьцёр 76 і 78 гадоў у вёсцы Прысушына, піша TUT.BY.
Суд пастанавіў расстраляць жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава
30 ліпеня судовая калегія па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду вынесла сьмяротны прысуд жыхару Віцебскага раёну Віктару Паўлаву. Суд палічыў, што ягоная віна ў забойстве дзьвюх жанчын-пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына была цалкам даказаная.
Пракурор запрасіў для Віктара Паўлава найвышэйшую меру пакараньня
29 ліпеня ў Віцебскім абласным судзе скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава, абвінавачанага ў забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына (ч.2 арт.139). Пракурор папрасіў прымяніць у дачыненьні да яго выключную меру пакараньня – расстрэл.