Любоў Кавалёва: Адмена сьмяротнай кары ратуе жыцьцё памылкова асуджаным
Напрыканцы лютага ў Брусэлі прайшоў 7-мы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел у панэльнай дыскусіі форуму “Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне?” ўзяла і віцяблянка Любоў Кавалёва – маці расстралянага ў 2012 годзе Ўладзіслава Кавалёва. Па вяртаньні ў Віцебск яна падзялілася сваімі развагамі і назіраньнямі.
Павал Левінаў прасіў судзьдзяў не выносіць сьмяротных прысудаў і вось што атрымаў у адказ
Напярэдадні Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня праваабаронца Павал Левінаў накіраваў быў ліст да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду – прасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і зьмяніць яго іншымі відамі пакараньня. Судзьдзі адрэагавалі на просьбу вельмі дзіўна…
Праваабаронцам Віцебску забаранілі публічна выказацца супраць сьмяротнага пакараньня
У межах Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якога праходзяць ва ўсёй краіне, віцебскія актывісты праваабарончай супольнасьці меркавалі зладзіць імпрэзу. Аднак пікет, падчас якога праваабаронцы хацелі распавесьці месьцічам, чаму яны выступаюць за скасаваньне практыкі забойства грамадзян дзяржавай на падставе выракаў судоў, мясцовыя ўлады забаранілі.
Павал Левінаў просіць віцебскіх судзьдзяў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў
У звароце да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду праваабаронца Павал Левінаў папрасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і замяніць такое пакараньне іншымі відамі. Разам са зваротам праваабаронца даслаў у калегію 16 асобнікаў спэцвыпуску газэты “Народная Воля” – “Скажам НЕ сьмяротнаму пакараньню!”.
Без пракурораў, судзьдзяў і катаў. У Віцебску прайшоў фэст “Рок за жыцьцё”
У віцебскім “Бітлз-клюбе” 5 кастрычніка адбыўся фэст “Рок за жыцьцё”. Імпрэза распачала Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які ад 5 да 10 кастрычніка праходзіць у Беларусі. Ідэю ўвядзеньня мараторыя на сьмяротную кару падтрымалі сваімі выступамі і песьнямі ў Віцебску вядомыя беларускія гурты Teleport, Re1ikt. РСП (“Разьбітае сэрца пацана”) і NIZKIZ.