Суддзя суда Наваполацка Таццяна Хрыпач 27 ліпеня пастанавіла за правядзенне недазволенага ўладамі пікета ў сацыяльных сетках арыштаваць на 13 сутак апаратчыка палімерызацыі цэха №102 ААТ "Нафтан" завода "Палімір" бегуна на доўгія дыстанцыі Андрэя Беразоўскага.

Суддзя суду Першамайскага раёна Юрый Урбан 4 жніўня пакараў 23-гадовага Паўла Дунаева за здзек над дзяржаўнымі сімваламі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса. Суд прызначыў маладому чалавеку кару ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады.

Штраф Вікторыі Казун, маці траіх дзяцей, 21 ліпеня прысудзіла суддзя Талачынскага райсуду Наталля Барысавец. У той самы дзень у Талачынскам райсудзе была асуджана да такога самага штрафу яшчэ адна жанчына з трыма дзецьмі – Вольга Кубарская. Яе судзіла Алеся Саян, якая толькі нядаўна пачала кар“еру суддзі. Абедзьвюх жанчын аштрафавалі з распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў – рэпосты ў сацыяльных сетках з інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў Беларусі прызаныя «экстрэмісцкімі».

Суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка прысудзіў маладой жанчыне з Глыбокага Надзеі Маліноўскай 25 ліпеня штраф памерам 4440  беларускіх рублёў і канфіскаваў тэлефон “Samsung A41”.

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Мікалай Драгуноў 27 ліпеня за правядзенне пікету ў сацыяльных сетках пастанавіў аштрафаваць на 1110 рублёў аршанку Інгу Тыльчык.