Пятніца, 21 Лістапад 2025

У пералік “экстрэмістаў” на сайце МУС уключылі 49-гадовага жыхара Ушачаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

З інфармацыі на сайце ведамства вынікае, што Мікалай Ганчаронак  асуджаны Віцебскім абласным судом і прызнаны вінаватым па трох крымінальных артыкулах: арт. 361-2 КК РБ ( Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці); арт. 361-4 КК РБ ( Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);  арт. 14 КК РБ ( Замах на злачынства).

Паводле “экстрэмісцкага” спіса МУС, мужчына ўжо адбывае пакаранне. Калі першыя два палітычна-матываваных крымінальных артыкула сустракаюцца ў прысудах дастаткова часта, то "замах на злачынства" разам з імі - гэта нешта новае. Падрабязнасці абвінавачання і тэрмін, да якога асудзілі жыхара Ушачаў, пакуль не вядомыя.

Ігар Лазавік