1 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” акаўнт у TikTok пад назвай "Новости Витебска и области". Ен мае амаль 36 тысяч падпісчыкаў, але не абнаўляўся з 2025 года.

У абноўлены  30 сакавіка Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі  дадалі 6 інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных судамі Віцебскай вобласці "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". Ніводзін з іх не мае дачынення да Віцебшчыны.

У абноўленым 27 сакавіка пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, унесена прозвішча Данііла Сачыўкі. У Віцебскім абласным судзе ён быў асуджаны,падобна, да “хатняй хіміі” – насупраць ягонага прозвішча пазначана “судзімасць не пагашана”. Найверагодней, яго прызналі вінаватым па так званай “справе “Беларускага Гаюна”: паводле чч. 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ.

На гэтым тыдні на сайце Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавілі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У ім “адзначыліся” сваімі апошнімі рашэннямі аршанскі і полацкі суды

“Пашчыравалі” суд Полацкага раёна і горада Полацка і суд Чашніцкага раёна. Мясцовыя пракуратуры зноў знайшлі “экстрэмізм”  на старонках сайтаў і сацсетак, якія не маюць аніякага дачынення да гэтых рэгіёнаў.