Субота, 11 Красавік 2026

Суд Ушацкага раёна за 2 дні прызнаў "экстрэмісцкімі" 8 інтэрнэт-рэсурсаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Падобна, што пракуратура Ушацкага раёна цверда намерана выбіцца ў "перадавікі" па пошуку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў. А мясцовы суд "пачкамі" пацвярджае назіранні пракурорскага ведамства, прызнаючы "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" самыя розныя інтэрнэт-рэсурсы. Да слова, ніводзін з іх не мае дачынення да Ушаччыны.

Толькі ў адзін дзень 7 красавіка суд Ушацкага раёна прызнаў “экстрэмісцкімі” адразу 6 акаўнтаў у Instagram. Гэта акаўнты 
- stas_stan_stas (прыватны акаўнт, 322 падпісчыкі) ;
- andrei_pushkarou (прыватны акаўнт Андрэя Пушкарова, прадстаўніка Беларуска-амэрыканскага задзіночання «БАЗА», 155 падпісчыкаў);
- malinov.kust (прыватны акаўнт музыкі, лідара групы «Дрымон» і журналіста-фрылансера Іллі Маліноўскага, 427 падпісчыкаў);
- alex_valacuga (прыватны акаўнт трэвэл-блогера Аляксандра Гоўшыка, 2 253 падпісчыкі);
- belaruscongress СУСВЕТНЫ КАНГРЭС БЕЛАРУСАЎ 2.0,( 512 падпісчыкаў);
- prytuliaj (акаўнт беларускага шэлтэра ў Варшаве, створаны дла дапамогі палітвязням і палітэмігрантам з Беларусі, 205 падпісчыкаў).

9 красавіка гэтыя рэсурсы ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

8 красавіка "штампоўка" рашэнняў пра экстрэмісцкія матэрыялы працягвалася. У гэты дзень суд Ушацкага раёна прызнаў "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй"
- акаўнт у Facebook з назвай "Инициатива ДАР (Дворовые активисты за рубежом)" (dar.belarus)
-акаўнт у Instagram з назвай "wim646wim". Гэта інтэрнэт-рэсурс Беларускага Кангрэса незалежных прафсаюзаў.

яны трапілі ў ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 10 красавіка. 

Аляўціна Махава