Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” групу прыхільнікаў Мікалая Лукашэнкі
19 студзеня ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася згадка пра групу ў “ВКонтакте” з назвай "Легіён Мікалая Лукашэнкі". Яе змест сваім рашэннем ад 15 студзеня прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Суды Полацка, Наваполацка і Вушачаў паспрыялі папаўненню “экстрэмісцкага” спіса
У абноўлены 12 студзеня “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” дадалі шэсць інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі" рознымі судамі Віцебскай вобласці. Сярод гэтых рэсурсаў - старонкі беларускіх супольнасцяў за мяжой і - што дзіўна! - прыватныя старонкі майстра выцінанкі з Маладзечна.
Суд Лёзненскага раёна зноў прызнаў “экстрэмізм”
20 снежня “экстрэмісцкімі” былі прызнаны Telegram-канал "Беларускi ПЭН» і старонка "Embaixada Popular de Belarus no Brasil" (Народнае пасольства Беларусі ў Бразіліі) у Facebook.
23 снежня гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Полацкі суд перастараўся: “экстрэмісцкім” прызнаны рэсурс, які “змагаўся з экстрэмізмам”
18 снежня суд Полацкага раёна і г.Полацка прызнаў “экстрэмісцкай” старонку “ВКонтакте” з назвай "Zмагар – Использованная прокладка". Інтэрнэт-рэсурсы з падобнымі абразлівымі назвамі масава з’явіліся пасля пратэстаў 2020 г. Такім чынам іх стваральнікі з ліку штатных ідэолагаў, супрацоўнікаў сілавых структур і прыхільнікаў дзейных уладаў імкнуліся дыскрэдытаваць беларускую нацыянальную сімволіку і ўсіх, для каго бел-чырвона-белы сцяг стаў сімвалам змагання за волю.
За «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» асудзілі настаўніцу музыкі і канцэртмайстарку Таццяну Лук'янаву з Віцебска
Жанчыну асудзіў Віцебскі абласны суд. Звесткі пра яе з'явіліся ў пераліку асобаў, "датычных да эсктрэмісцкай дзейнасці" 21 лістапада. Праўда, на сайце МУС пазначана, што Таццяна - жыхарка Мінску.