Панядзелак, 28 Ліпень 2025

Флагшток у Оршы ўжо ўсталявалі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Працы на будучай ”Плошчы дзяржаўных сімвалаў” абяцаюць завяршыць да канца лета. Да якой даты будзе прымеркавана адкрыццё, пакуль не кажуць. Сакрэтам для гараджан застаецца і кошт новага аб’екта інфраструктуры для раённага бюджэту.

Флагшток «раённага маштабу» - вышынёй з 18-павярховы дом (58 м). Пляцоўку пад яго  памерам 45х60 метраў размясцілі ў парку Герояў насупраць Лядовай арэны, вырубіўшы  частку дрэваў. Адным флагштокам у сярэдзіне пляцоўкі аршанскія ўлады абмежавацца не намераны. На адной з граняў подыюма пад флагшток размесцяць герб Рэспублікі Беларусь. Побач з флагштокам прадугледжана ўстаноўка асобнай архітэктурнай канструкцыі – стылізаванай выявы сцяга з размяшчэннем на ім словаў гімна Рэспублікі Беларусь. Таксама праектам прадугледжана ўладкаванне падсветкі і будаўніцтва стаянкі для турыстычных аўтобусаў.

 Паводле дакументаў каштарыснай дакументацыі  кошт будаўніцтва аб'екта на дату распрацоўкі 1.08.2024 г. складаў 5 700 000 рублёў.Наўрад ці за прамінулы год матэрыялы і паслугі сталі таннейшымі. І дакладна вядома, што раённы бюджэт не пабагацеў - ен па-ранейшаму “дэфіцытны”.

Юрка Жмых