Субота, 26 Ліпень 2025

У Віцебску таксама адкрылі краму прадукцыі, якую вырабляюць зняволеныя

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Крама сеткі "еДИН" (ДИН па-руску - Департамент исполнения наказаний)  у Віцебску стала ўжо 17-й у Беларусі. Новы гандлёвы аб'ект знаходзіцца па адрасе вул.Ленінградская, 17А, раней на гэтым месцы была мэблевая крама. Цяпер тут прадстаўлена прадукцыя, якую вырабляюць зняволеныя беларускіх калоній. Гэта зноў-такі мэбля, у тым ліку садовая, мангалы, будаўнічыя і гаспадарчыя тавары, сувеніры, адзенне.

Адкрыццё зрабілі ўрачыстым, на ім прысутнічаў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін. Ён пахваліў якасць прадукцыі пенітэнцыярнай сістэмы, выкзаўшы надзею, што тавары, вырабленыя рукамі вязняў, будуць запатрабаванымі і ў віцяблян, і ў гасцей абласнога цэнтра.  Гарадское кіраўніцтва выкзалася пра тое, што гэта тавары “па даступных коштах”.

Але гэты пасаж толькі раззлаваў чытачоў гарадскіх паблікаў, якія пакінулі наступныя каментары:
”Это доступные цены? Вы шутите?”
”Спасибо, я посмотрел. Не нужен такой магазин . В котором цены как заработная плата за 1 месяц. Не ну если не кушать можно и что-то купить”
”Интересно, а заключеннве свой процент получат??? Хоть в каком эквиваленте или денежном или срочном…”

Былі каментары і пра “рабский труд” зняволеных: шмат людзей разумее, наколькі нялюдскія ўмовы ўтрымання зняволеных у беларускіх калоніях. Асабліва калі гэта палітычныя вязні.  

Марыя Паўлоўская