Паводле версіі МУС, “мужчина приехал в Беларусь, купил дом и через интернет-мессенджер стал призывать граждан посещать старообрядческие богослужения.
Организовывал эти мероприятия у себя по месту жительства в одной из деревень Поставского района, при этом собирая пожертвования с паствы. Соответствующего образования и разрешения райисполкома на проведение массовых религиозных мероприятий не имел. За нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий ему грозит высылка из страны”.
Telegram-канал ведамства называе затрыманага «лжесвященником». Складана сказаць, пасведчанне аб якой «адпаведнай адукацыі” хацелі б бачыць супрацоўнікі Пастаўскага РАУС, а вось што да адсутнасці дазволу райвыканкама на правядзенне рэлігійных служб, то мужчына звяртаўся да мясцовых уладаў па такі дазвол. Але яму адмовілі, спаслаўшыся на недахопы ў складзеных паперах.
Вёска Кукляны (Камайскі сельсавет) — вядомы гістарычны цэнтр стараабрадніцтва (стараверства) на Віцебшчыне. Вялікая частка мясцовых жыхароў належыць да Дрэўлеправаслаўнай Паморскай Царквы (беспапоўцы), яны захоўваюць ўласныя рэлігійныя абрады.
Тут захаваўся ўнікальны гістарычны помнік - Храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Гэтая драўляная стараабрадніцкая царква была пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя.
У сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў рэгіёне дзейнічалі жорсткія абмежаванні на стараабрадніцкія набажэнствы, Куклянскі прыход і суседнія Апідамы былі аднымі з нямногіх месцаў, дзе афіцыйна функцыянавалі дазволеныя малельныя будынкі.
Руслан Ваяводзін