Полацкая газета ўзяліся абвяргаць каштоўнасць знесенага гістарычныга будынка
Нагадаем, нядаўна мы пісалі пра тое, што на вуліцы Ніжне-Пакроўскай незаконна знеслі дом №14 – узор драўлянай архітэктуры пачатку ХХ ст. Каді пралема набыла розгалас, Telegram-канал газеты “Полацкі веснік” вырашыў увесці чытачоў у зман: маўляў, гэты будынак толькі псаваў аблічча горада. Праблему незаконнага зносу інтэрнэт-рэсурс дзяржаўнай газеты вырашыў "замыліць".
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Уладзімір Сітковіч
У кастрычніку 2024 года ён быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе за данаты паводле ч. 1 арт. 361-2 КК РБ (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) да 3 гадоў калоніі. Суд прыходзіў у закрытым рэжыме.
У Полацку знішчылі гістарычны драўляны дом, які быў пад аховай
На адной з найстарэйшых вуліц найстарэйшага беларускага горада Полацка, Ніжне-Пакроўскай, знеслі дом №14 дарэвалюцыйнай пабудовы.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Дзяніс Пятроў, жыхар Дуброўна
Пасля затрымання 39-гадовы дубровенец каля 4-х месяцаў правёў у віцебскім СІЗА-2, пасля быў асуджаны ў Віцебскім абласным судзе па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці і варажнечы). Суд пакараў яго трыма гадамі "хіміі".
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Андрэй Матусенка, “афганец” з Віцебска
Па рашэнні Віцебскага абласнога суда мужчына быў прызнаны вінаватым у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (часткі 1 і 2 арт. 361-4 КК РБ). Андрэя Матусенку асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – віцебскі фатограф Уладіслаў Кошалеў
Ён быў прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК - за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Справу Уладзіслава Кошалева ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска разглядала суддзя Святлана Кузмічонак. Мужчыну асудзілі да трох гадоў “хіміі”.
Пракуратура Лёзненскага раёна пахвалілася, што летась адшукала 12 “экстрэмісцкіх інтэрнэт-рэсурсаў”
Было складзена 12 судовых пазоваў, і па суд Лёзненскага раёна прыняў адпаведныя рашэнні – прызнаў інтэрнэт-рэсурсы “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”. Дзе ж знайшлі экстрэмізм пільныя прадстаўнікі ведамства?
"Экстрэмістам" абвешчаны Уладзіслаў Пучкоў, 29-гадовы жыхар Оршы
Яго імя і прозвішча з'явілася 20 сакавіка ў абноўленым пераліку асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", на сайце МУС.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – прадпрымальнік з Глыбокага Леанід Шпец
Пасля перамоваў Лукашэнкі са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джонам Коўлам 19 сакавіка былі вызваленыя 250 беларускіх палітвязняў. З іх 235 засталіся ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву без пашпартоў. Сярод вызваленых і тых, хто застаўся ў Беларусі, ёсць і жыхар Глыбокага, прадпрымальнік Леанід Шпец.
У спісах вызваленых палітвязняў, якім было дазволена застацца ў Беларусі, – Андрэй Загорскі, ураджэнец Докшыц
У Мінскім абласным судзе 1 красавіка 2025 г.ен быў прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд прызначыў яму 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.