У Лёзне і Дуброўне сілавікі шукаюць невядомых з заплечнікамі і джыпы, якія маюць намер прарвацца праз мяжу
Мяжа на Дубровеншчыне і Лёзненшчыне – з Расійскай Федэрацыяй. Якраз у гэтых рэгіёнах праводзяцца чарговыя вучэнні сілавікоў дзеля праверкі гатоўнасці да дзеянняў «у асаблівых умовах».
Міліцыя назвала прозвішчы тых, каго лічыць удзельнікамі “экстрэмісцкага фармавання” “Наш Дом”, створанага ў Віцебску
Гэта Вльга Карач, Сяргей Спарыш, Вячаслаў Андрэеў, Кацярына Мамінава і Вікторыя Лайкова – такія прозвішчы названыя ў рашэнні МУС ад 1 верасня. Цяпер гэтыя асобы пералічаны ў спісе “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце ведамства.
Нагадаем, аранізацыю “Наш дом” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” яшчэ ў траўні 2022 года. Але тады – не называючы канкрэтных асобаў.
Грамадская арганізацыя “Наш дом” была створана ў 2002 годзе віцебскай актывісткай Вольгай Карач. Першапачаткова «Наш Дом» ствараўся як лакальная ініцыятыва, якая выпускала аднайменную газету. Асноўны фокус быў накіраваны на вырашэнне лакальных праблем (ЖКГ, добраўпарадкаванне, мясцовае самакіраванне), потым сфера дзейнасці пашырылася. Цяпер арганізацыя дзейнічае за мяжой. Вольга Карач унесена ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Эльвіра Мікуліч
За чый кошт на Віцебшчыне піярыцца партыя “Белая Русь”?
Адказу на гэтае пытанне нельга знайсці ў мясцовых дзяржСМІ, якія пішуць пра “добрыя справы” гэтай арганізацыі. Але ён вельмі просты: вельмі зручна дэманстраваць "дабрачыннасць", не ўкладаючы ў гэіа ўласных сродкаў.
Рэпрэсіі "за палітыку": ад першага намесніка гендырэктара да звычайнага слесара
Сення мы раскажам пра два выпадкі крымінальнага пераследу на Віцебшчыне, якія выдатна дэманструюць тое, што пошукі нязгодных з гвлтам падчас мірных пратэстаў 2020-га і з палітыкай Аляксандра Лукашэнкі не спыняюцца. Пераслед за іншадумства працягваецца, і пад "крыміналку" за свае погляды можа трапіць кожны, не залежна ад пасады і працоўных дасягненняў.
Пра “беглых” – больш ні слова: Ідэалагічныя праекты віцебскіх дзяржСМІ пераарыентаваліся
Яшчэ некалькі месяцаў таму журналісты і рэдактары дзяржвыданняў Віцебшчыны шчыравалі над тым, як у самым негатыўным святле выставіць вымушаных палітэмігрантаў, у тым ліку прадстаўнікоў апазіцыйных структур. Цяпер рыторыка змянілася: “работнікі ідэалагічнага фронту” засяродзіліся на матэрыялах пра замежныя краіны” і асуджэнні іх палітыкі.
Рэдактарка наваполацкай газеты заклікае рабіць “выбар патрыётаў” - купляць беларускія тавары
Тых, хто аддае перавагу замежным вытворцам, Карына Яроцкая лічыць рэтраградамі: маўляў, “многие до сих пор живут стереотипами тридцатилетней давности, полагая, что всё импортное – гарантия качества”. І нахвальвае беларускую эканоміку, якая "дазваляе" мець у асартыменце 70-80% тутэйшай прадукцыі.
"Экстрэмсцкімі” прызналі інтэрнэт-рэсурсы пра сталiнскія рэпрэсіі пад Віцебскам
25 жніўня суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй Telegram-канал "Хайсы - Віцебскія Курапаты"; старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы "ВКонтакте"; старонку "Хайсы - Віцебскія Курапаты" у сацсетцы в социальной сети "Одноклассники".
У Віцебску ліквідавалі рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднанне лютэран
26 жніўня ў Віцебскі абласным судзе было прынята рашэнне аб ліквідацыі Рэлігійнага аб’яднання Евангеліцка-Лютэранскай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь. Суд разгледзеў заяву Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, які прасіў ліквідаваць аб’яднанне ў сувязі з тым, што яно не прайшло перарэгістрацыю. Усё вырашалася паводле пісьмовых дакументаў, бо афіцыйныя прадстаўнікі бакоў прасілі суд разгледзець справу ў іхную адсутнасць.
Палітвязнем прызналі Дзяніса Голубева, выкладчыка і кандыдата ветэрынарных навук
Віцебскі абласны суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнісанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сёлета ў красавіку яго ўключылі ў пералік асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Голубеву прысудзілі 4 гады "хіміі", ён адбывае тэрмін прысуду ў ПУАТ-24.
Фотаздымак палітзняволенай Яны Пінчук невядомыя выкарысталі на інтэрнэт- рэсурсе для знаёмстваў
Імя дзяўчыны змененае: у створаным невядомымі акаўнце яе "завуць" Насця, ёй нібыта 23 гады (Яне Пінчук - 26), яна нібыта жыве ў Варшаве і працуе лекарам, - заўважыла "Медиазона.Беларусь".