Супрацоўнікі МНС выявілі парушэнні, але суд не пагаджаецца прыпыніць дзейнасць небяспечных аб’ектаў
17 снежня 2024 года, праз тры дні пасля маштабнага пажару ў ГЦ «Беларусь», абласное ўпраўленне МНС ініцыявала пазапланавую праверку ўсіх аб'ектаў кампаніі МегаЕвротекс, якая валодае і згарэлым гандлёвым цэнтрам, і шэрагам іншых. Праверка завяршылася 14 лютага 2025 года, і паказала сур'ёзныя парушэнні пажарнай бяспекі. МНС звярнулася ў гаспадарчы суд, каб прыпыніць дзейнасць дзевяці аб'ектаў да поўнай ліквідацыі праблем.
Школа або TikTok
Настаўніцы полацкай СШ №18 прыйшлося звольніцца, бо адміністрацыя навучальнай установы паставіла яе перад выбарам: або выдаліць частку відэа ў TikTok, або пісаць заяву на сыход па ўласным жаданні. Прынамсі, так апісвае сітуацыю сама блогерка, якая 7 гадоў адпрацавала ў школе настаўніцай ангельскай мовы.
Гарадзенскаму журналісту і актывісту Анджэю Пачобуту на паўгода працягнулі ўтрыманне ў ПКТ
Палітзняволены журналіст асуджаны да 8 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і ў закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК). Пачобута ўтрымліваюць у Наваполацкай ПК-1 .
Не вырашаная праблема - эстафета для ўладаў
Падчас апошняга прыёму ў старшыні Віцебскага аблвыканкама паступіла скарга ад жыхаркі Оршы. Як высветліліся, жанчына звяртаецца да ўладаў ужо не першы раз: мінулай восенню яна была на прыёме ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, і там ёй ужо абяцалі “разабрацца і вырашыць”.
Віцебская міліцыя папярэджвае пра адказнасць за несанкцыянаваныя мерапрыемствы 25 сакавіка
На Telegram-канале “Милиция Витебщины” і на афіцыйным сайце Віцебскага аблвыканкама апублікавалі папярэджанні пра адміністрацыйную адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных месавых мерапрыемствах і за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. Інфармацыя відавочна разлічана на тое, каб запалохаць землякоў, якія могуць сабрацца, каб адзначыць Дзень Волі.
Праграма “Подвалы” расцягваецца на некалькі год. А фінансаванне - толькі на бліжэйшы час
Напрыканцы мінулага года было паабяцана, што ў абласным цэнтры будзе запачаткавана адмысловая праграма па ліквідацыі “падвальных” праблем. Сёлета абяцаная праграма пачала рэалізоўвацца. Яна ахоплівае 75 дамоў. Але што рабіць астатнім, а галоўнае - дзе ўзяць грошы?
Сталі вядомыя планы пра экстрэнна зачыненую гімназію №1
У адкрытую віцеблянам пра перспектывы адной з найстарэйшых устаноў горада нічога не паведамілі. Толькі на сайце гарвыканкама з’явілася абвестка, што рыхтуецца грамадскае абмеркаванне планаў рэканструкцыі будынка, у якім летась з’явілася шчыліна ў сцяне. Вучняў тады экстранна “рассартавалі” па іншых школах, з невядомымі перспектывамі. Нічога пра іх будучыню не вядома і цяпер.
Генеральная пракуратура распавяла пра справу палітвязня Аляксандра Рандарэнкі
Увагу прыцягвае наступная дэталь: паводле ведамства, "мужчина утверждал, что размещенные в Telegram-группах сообщения, оправдывающие нацизм, одобряющие деятельность Гитлера, преступления против белорусского народа, а также разжигающие расовую, национальную и иную социальную вражду ему не принадлежали. Заявлял о своей невиновности". Нагадаем, усё пачалося з чат-рулеткі «Размовы з Палычам».
Паведамілі толькі праз 3 месяцы
У абноўленым 20 сакавіка Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з'явілася інфармацыя пра прызнанне “экстрэмісцкімі” інтэрнэт-рэсурсаў з назвай "Беларуская Хрысьцiянская Дэмакратыя". Але іх прызналі "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" яшчэ тры месяца таму.
"ЧАТ Витебск, я гуляю!" у Тэлеграм прызнаны "экстрэмісцкім"
Інфармацыя пра гэта з'явілася 20 сакавіка ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі. УВАГА! Спіс удзельнікаў чата адкрыты. Калі гэтыя людзі ў Беларусі, ім варта паклапаціцца пра ўласную бяспеку!