Яшчэ дваіх жыхароў Віцебшчыны запісалі ў “экстрэмісты”
18 ліпеня на сайце МУС абнавілі спіс асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. У яго ўключылі палачаніна Віктара Іваньковіча і віцябляніна Рамана Канцавога. Вось што пра іх вядома.
“Экстрэмісцкімі” прызналі Youtube-каналы блогера-палітвязня Дзмітрыя Казлова
Дзмітрый Казлоў, жыхар Барані, стаў вядомы на ўсю Беларусь у 2017-м годзе, калі пачаў здымаць ролікі на палітычныя тэмы і інтэрв’ю з вядомымі палітыкамі. Паступова палітыкай хлопец захапіўся і сам, далучыўшыся да апазіцыйнага руху. Некалькі разоў яго судзілі па адміністрацыйных справах за “удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах” . З 10 чэрвеня 2020 года блогер Серый Кот ( такі псеўданім абраў сабе Зміцер Казлоў) знаходзіцца за кратамі па крымінальных абвінавачаннях.
Прыхільніца “русского міра” Эльвіра Мірсалімава нечакана прызнала карысць “экстрэмісцкіх рэсурсаў”
У сваім Тэлеграм- канале яна зазначыла, што дзяржаўныя СМІ да непазнавальнасці прыхарошваюць беларускую рэчаіснасць. І таму “у нас некоторые местные новости можно узнать только из вражеских ресурсов, например, про закрытие какого-нибудь очередного завода или колхоза, про проблемы в каком-то городе или населенном пункте”.
Андрэя Герашчанку, кіраўніка арганізацыі “Русский Дом”, уключылі ў Кнігу Славы Гарадоцкага раёна
Падставай для гэтага стала ўзнагароджанне праміяй «Земляк года», якое адбылося ў Гарадку 1 чэрвеня падчас правядзення свята народнай творчасці, літаратуры і фальклору “Гарадоцкі Парнас”. Традыцыйна яе даюць двум асобам: праслаўленаму ўраджэнцу раёна і чалавеку, які не нарадзіўся на Гарадоччыне, але зрабіў значны ўнёсак у яе развіццё. Якраз другім пераможцам і стаў Андрэй Герашчанка, які нарадзіўся ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.
На Талачыншчыне зачыняюць чарговы дзіцячы садок. Незадаволеныя бацькі запісалі відэазварот да Лукашэнкі
Жыхары аграгарадка Гаршчэўшчына просяць не зачыняць дзіцячы садок. Мяркуючы па кадрах з відэазвароту ў ТikТok, гэты дыхтоўны двухпавярховы цагляны будынак, дзе, як сцвярджаюць бацькі, ёсць і прасторныя гульнявыя пакоі, і спартовая, і актавая залы. Алле сад хочуць закрыць, а малых прапануюць вазіць за 18 км у школу ў Абольцах, дзе для дашкольнікаў выдзелена ўсяго два пакоі. Дарэчы, у саміх Абольцах - усяго трое дзяцей дашкольнага ўзросту. А пераводзіць туды збіраюцца 11 маленькіх жыхароў Гаршчэўшчыны.
Раптоўна пайшла з жыцця віцебская актывістка Ірына Яскевіч
Гэтую жыццялюбівую, яркую жанчыну шмат хто ведаў у Віцебску. У 2014-18 гадах яна была лідаркай прадпрымальніцкага руху, адстойвала правы індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто гандляваў на віцебскіх кірмашах. Яна стала ініцыятаркай стварэння незалежнага прафсаюзу “Разам”, актывісты якога патрабавалі зменаў у заканадаўстве, якое абмяжоўвала правы занятых прыватным прадпрымальніцтвам, была сябрам Нацыянальнага камітэта АГП, актыўна ўдзельнічала ў выбарчых кампаніях рознага ўзроўню - і ў якасці кандыдаткі, і ў складзе ініцыятыўных груп іншых актывістаў.
Яшчэ двое жыхароў Віцебшчыны - у "экстрэмісцкім" пераліку на сайце МУС
Адзін з іх, 41-гадовы Аляксандр Рыбчанка, - былы дырэктар вясковай школы на Лёзненшчыне, асуджаны за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Другі - 44 -гадовы Юрый Андрукін, ураджэнец Браслава, асуджаны за "публічную абразу прэзідэнта ".
Мікіту Лосіка асудзілі на тры гады "хіміі" за фота расійскай ваеннай тэхнікі ў Оршы
26-гадовага Мікіту Лосіка затрымалі ў Оршы ў пачатку красавіка 2025 года, прычынай затрымання стала так званая справа «Беларускага Гаюна». Лосіка абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Суд над ім скончыўся 8 чэрвеня.
Полацкія піянеры зрабілі “пазітыўныя надпісы” на ходніках
Гэтая ініцыятыва Дзіцячай палаты ГА “БРПА” ў мясцовай газеце названая “невялікай, але значнай”. Сэнс яе ў тым, што на асфальце і на брукаванцы з’явіліся надпісы, зробленыя каляровай крэйдай, кшталту “Всё будет хорошо”, “Улыбнись” і гд. Сапраўды, можна было б бесклапотна ўсміхнуцца, але прыгадваюцца судовыя працэсы 2020-га, калі за надпісы на ходніках людзей каралі як за “несанкцыянаванае пікетаванне”, “псаванне маёмасці” і “хуліганства”.
YouTube-канал «Настоящая Беларусь» прызнаны "экстрэмісцкім"
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў 4 ліпеня дадалі YouTube-канала «Настоящая Беларусь» віцебскай блогеркі Алены Янушкоўскай. Рашэнне прызнаць рэсурс "экстрэмісцкай інфарацыйнай прадукцыяй" 26 чэрвеня прыняў суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.